Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.

Дзяржаўныя даўгі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У прайшоўшыя велікодныя дні мы цешыліся з нагоды не толькі Уваскрэсення Збаўцы, але і з таго, што Андрэй Саннікаў, былы кандыдат у прэзідэнты нашай дзяржавы, нарэшце выйшаў на волю і змог сустрэць вялікае свята са сваёй сям’ёй. Вызвалілі з турмы і Зміцера Бандарэнку — блізкага паплечніка Саннікава. Радасць усіх нармальных людзей у такой сітуацыі зразумелая і натуральная. Аднак дзякаваць дзяржаўнай уладзе няма за што. Дзяржава яшчэ вельмі шмат вінна персанальна Андрэю Саннікаву, яго сям’і, усім грамадзянам, якія аддалі свае галасы за гэтага кандыдата на вышэйшую ў краіне пасаду. Гэтыя галасы былі растаптаны 19 снежня 2010 года на пляцы ў Мінску, прычым каваныя боты амапаўцаў білі не толькі па целе палітыка Саннікава і іншых удзельнікаў Плошчы, яны білі па грамадзянскай годнасці ўсёй нацыі. Дзяржава вельмі шмат вінна і Зміцеру Бандарэнку, які ў турэмных засценках, пакутуючы на сур’ёзную хваробу спіны, ледзь не стаў інвалідам.

У нашай радасці з за вызвалення Саннікава і Бандарэнкі мы не маем права забывацца, што сталася галоўнай прычынай таго, што іх урэшце выпусцілі з вязніцы. А галоўнай прычынай стала пагроза ўвесці ўрэшце міжнароднай супольнасцю эканамічныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў і бізнэсу, які выгадаваны уладай і яе ж жывіць. Менавіта гэты фактар, бо ўжо ніхто не верыць у міласэрнасць і спагаду беларускай дзяржавы. Не маем права забывацца пра тое, што паважаных людзей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF