Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.

Божы голас званоў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дваццацёра ўдзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі прыняло ўдзел у сёлетнім, чацвёртым ужо фестывалі званарства „Абвяшчае, усхваляе, склікае” ў Супрасльскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Ад мінулага года ў конкурсных змаганнях прымаюць удзел званары з замежжа. У той час было іх адносна няшмат у параўнанні з лікам званароў з Польшчы, а асабліва з Падляшша. Сёлета ў другім, апошнім этапе трохдзённага фестывалю-конкурсу апынулася дзесяць асоб і толькі адзін прадстаўнік з Польшчы, дакладна з Беластока. Найбольш званароў, якія дайшлі да гэтага этапу, было з Беларусі.

Журы сёлетняга выпуску фестывалю старшыняваў архімандрыт Супрасльскага манастыра а. Андрэй Баркоўскі. У яго склад уваходзілі ўжо традыцыйна: праф. Мікалай Завялаў, выдатны тэарэтык, практык і настаўнік званарскай справы з Масквы, які сам займаецца званарствам ад дваццаці гадоў, ды Віялета Бялецкая, педагог, дырыжорка Падляшскай оперы і філармоніі. Крыстына Ставэцкая, кіраўнік Музея ікон у Супраслі (разам з Супрасльскай акадэміяй і Фондам „Oikonomos”, адзін з арганізатараў фестывалю) гаварыла „Ніве”:

— Сёлетні фестываль вылучаецца двухчастковасцю слуханняў. Пачалі мы першага дня (20 красавіка) ад адборачных слуханняў, да якіх прыступілі ўсе ўдзельнікі, значыць, васемнаццаць чалавек, у тым ліку чатырнаццаць з замежжа — дзевяць з Беларусі (м.інш. з Мінска, Брэста і Пінска — М. Х.), чатыры з Расіі і адна з Украіны. На другі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF