Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.

Пілігрымка ў сучаснае і гісторыю Святой Зямлі (3)

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У велікодныя дні жыццё хрысціянскіх вернікаў напаўняецца асаблівым сэнсам. Чытаючы Святое Пісьмо, удумваючыся ў словы, якія данеслі нам евангелісты, мы перажываем Хрыстовы пакуты і глыбіннае значэнне яго Уваскрэсення, у думках праходзім пакутніцкі крыжовы шлях Збаўцы і спрабуем уявіць як гэта адбывалася насамрэч. Паломніцтва ў Іерусалім дазваляе прайсці тымі мясцінамі і ў нейкай ступені дакрануцца да вялікай таямніцы гэтага свету.

Крыжовым шляхам праз рынак

Крыжовая дарога праз стары квартал Іерусаліма, якая мае 14 станцый — месцаў, дзе спыняўся Ісус Хрыстос па дарозе да Галгофы, пралягае праз гандлёвыя рады. Вуліца Via Dolorosa (па-беларуску Шлях Смутку альбо Шлях Скрухі) ідзе ўгару, у некаторых месцах нібы губляецца, аднаму тут нават можна заблукаць. Паўсюдна стаіць шум, гоман і пах гатаванай ежы. Кажуць, што прыблізна так было і дзве тысячы гадоў таму. Скрозь можна ўбачыць разнастайныя тавары і сувеніры — ад традыцыйных тут торбаў, стракатага адзення, паломніцкіх крыжоў з аліўкавага дрэва да сапраўднага антыкварыяту і кашулек з карыкатурнымі партрэтамі прэзідэнтаў Януковіча і Пуціна. 14 станцый адзначаны на сценах рымскімі лічбамі і разнастайнымі табліцамі-знакамі. Вось месца, дзе Ісус сустрэў сваю маці Марыю, а вось — дзе Сымон узяў ягоны крыж і панёс далей. А вось тут міласэрная дзяўчына Вераніка абцерла пот з ілба Хрыста.

Паломнікі з розных краін свету (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF