Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.

Імёны і помнікі Свіслацкай зямлі

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна паштальёнка прынесла мне дамоў тры краязнаўчыя кнігі з розных куткоў Беларусі. Ад Міхася Карпечанкі з Бялынічаў атрымаў цудоўны краязнаўчы энцыклапедычны даведнік „Бялыніччына”. Барыс Брацук з Маладзечаншчыны даслаў сваю першую краязнаўчую кнігу „Дарагія мае землякі...”, куды ўвайшлі артыкулы аўтара пра людзей, якія ўклалі свой унёсак у гісторыю Беларусі. Са Свіслаччыны з аўтографам атрымаў краязнаўчы даведнік ад яго ўкладальніка Мікалая Пакутніка „Імёны і гістарычныя помнікі Свіслацкай зямлі”. Пра яго і хочацца сказаць пару слоў, тым больш, што Свіслацкая зямля непарыўна звязана з Беласточчынай.

Задумка выдання арыгінальная: пад адну вокладку ўкладальнік сабраў усіх сваіх знакамітых землякоў і тых людзей, лёс якіх быў звязаны са Свіслаччынай. Сюды ўвайшлі і помнікі Свіслацкай зямлі. Як паведамляе Мікалай Пакутнік, найбольш шкоды Свіслацкай зямлі, яе помнікам, людзям нанеслі войны са шведамі, расейцамі, французамі і немцамі. Але, напрыклад, захаваліся архітэктурныя помнікі — гэта цэрквы ў вёсках Грынявічы і Дабраволя, Міхайлаўскі касцёл у Поразаве і іншыя. Тая ж царква св. Іаана ў цэнтры вёскі Дабраволя была пабудавана ў 1840 годзе з дрэва, трохзрубная, на падмурку. Гэта помнік драўлянага дойлідства. А царква імя св. праведнай Ганны ў вёсцы Харашэвічы з’явілася ажно ў 1790 годзе...

Згадвае Мікалай Пакутнік і пра архітэктурны комплекс XIX-XX стагоддзяў, дзе месцілася Свіслацкая гімназія. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF