Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
Слядамі валакальнікаў СакольшчыныУршуля ШУБЗДАЯнаўшчына. Уладзіслаў адчыніў мне дзверы і хутка пабег на ложак, засцелены кажухом. Трымаў рукой шматку пры губах — гэта ў першую хвіліну здалося мне настолькі дзіўным, што я аж падскочыла ўгару ад пераляку. Уладзіслаў, не ведаю чаму, таксама перапалохаўся мяне. Аднак дазволіў увайсці ў хату. Хаця хатка звонку выглядала на зусім невялікую, кухня была прасторная. Было ў яе месца для печкі, стала, крэслаў, дзвюх посудных шафаў і ложка, які стаяў пры цёплым слупку-сцяноўцы. — А чаму вы не ўваходзілі? Я не хацеў падыходзіць да дзвярэй, бо холад, а я хворы! Уладзіслаў дазволіў мне сесці на вымошчаным ложку. Згэтуль праз акно было відаць амаль цэлы падворак, на якім не было нічога асаблівага. Аднак Уладзіслаў, размаўлаючы са мною, амаль увесь час глядзеў у акно, быццам бы баяўся, што праз хвіліну цяля ўцячэ з хлява або каршак ухопіць курыцу. Штосьці мусіць здарыцца — то ж немагчыма, каб за ўвесь дзень толькі мянялася надвор’е! А адна жывёла, якая яшчэ засталася васьмідзесяцігадоваму гаспадару, гэта два сабакі, якіх я, на шчасце, не сустрэла. — Хочаш гаварыць аб каталіцкіх святах? Я думаў што ты праваслаўная: гаворыш па-свойму і такая маладая! Уладзіслаў, калі смяяўся, выглядаў як дзядуля з малюнкаў у падручніку для першага класа пачатковай школы, які надрукавалі яшчэ ў час камунізму. Нагавіцы з доўгімі шлейкамі, цёплы світар зашпілены пры самой едцы і тыя вочы, якія ўсяму (...) |