Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
Гарэлі СтудзянкіМіра ЛУКША— Наконт гэтых крыжоў, што стаяць перад Студзянкамі, праваслаўнага і каталіцкага — дык гэта так як і ў іншых вёсках. Жывуць ад вякоў праваслаўныя і католікі разам. І нармальна жывуць. Але час розны быў, — кажа Зоя Краўчук, у дзявоцтве Гімік. Васількаўская гміна распаложана на поўнач ад Беластока, на Беластоцкім узвышшы. Сядзібай гміны з’яўляецца распаложаны над Супраслю горад Васількаў. Праз гміну прабягаюць дзве краёвыя дарогі, што кіруюцца да пагранпераходаў н-р 18 Кузніца-Беластоцкая і н-р 19 — Беласток — Аўгустаў — Агароднікі ды чыгуначная лінія міжнароднага значэння Варшава — Пецярбург. Васількаўская гміна гэта перш за ўсё лясныя абшары і каштоўныя месцы ў прыродным плане. Аж 80% яе абшару займае Ландшафтны парк Кнышынскай пушчы і буферная паркавая зона. З культурных помнікаў найбольш тут вядомая — Святая Вада — распаложаная непадалёка Васількава, якая сваю назву абавязана цудадзенай крынічцы. Культ сягае пачаткаў XVIII ст., калі сляпому шляхцічу, прамыўшаму вочы вадой гэтай крынічкі, вярнуўся зрок. У падзяцы за гэты цуд узвёў ён тут капліцу. Святая Вада стала месцам культу праваслаўных і ўніятаў, а пасля католікаў. У вёску Студзянкі, адну з найбольшых у гміне, можна дабрацца на ровары, або на аўтобусе ПКС на шляху Беласток — Студзянкі. Праз вёску пралягае некалькі турыстычных і веласіпедных маршрутаў. Студзянкі — сем кіламетраў у правы бок Васількава. Дваццаць дзве вуліцы, 1010 жыхароў. (...) |