Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
Тупанне каля НетупыАляксандр ВЯРБІЦКІАўтобусны прыпынак Белагорцы знаходзіцца зараз за мостам на Нетупе, што па дарозе з Крынак у Крушыняны. А мост той зараз за старым драўляным млыном. Трыццаць пяць гадоў таму Мікола Гайдук, у 51-м нумары „Нівы” з 1977 года, так пісаў пра мінулае жыхароў Белагорцаў: „З уласнага загона пракарміцца было немагчыма, таму хто дуж падаваліся на розныя заробкі. У суседніх Пілатоўскім і Скрабляцкім лясах на порубах дзерлі яловую кару, сушылі, таўклі і малолі яе ў вадзяным млыне каля Возера на рэчцы Нетупе і прадавалі ўласнікам славутых гарбарняў у Крынках”. Ранейшым пакаленням, у тым ліку і пакаленню Міколы Гайдука, не былі вялікімі тайнамі азы ўсялякай вытворчасці, якая атрыманую ў вясковых гаспадарках сыравіну пераўтварала ў патрэбныя ў тых жа гаспадарках тавары. Тады вытворчасць такіх тавараў адбывалася недалёка, па суседніх вёсках ці мястэчках. Цяперашняя вытворчасць адбываецца далёка не толькі ад нашых вёсак, але нават і ад нашых гарадоў. Няма ўжо ў Крынках гарбарняў, няма ў Беластоку і навакольных мястэчках тэкстыльнай прамысловасці. Цяпер нам вопратку ці абутак камерсанты завозяць з далёкіх краін, у галоўным з Кітая. Маладое наша пакаленне знаёміцца з некаторымі лягчэйшымі відамі колішняй вытворчасці, напрыклад з саломапляценнем, у час майстар-класаў. З майстар-класамі па больш складаных відах вытворчасці, напрыклад па гарбарстве, мяркую, было б тугавата. Бо тут і складаная вытворчая лінія, складаная тэхналогія (...) |