Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
Бельская „тройка” перамагае ў ваяводствеАляксей МАРОЗНядаўна адбылося падвядзенне вынікаў удзелу вучняў падставовых школ у прадметных конкурсах і аказалася, што падставовая школа з Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім заняла другое месца ў Падляшскім ваяводстве, беручы пад увагу колькасць лаўрэтаў і фіналістаў. Неўзабаве мае адбыцца падвядзенне вынікаў удзелу гімназістаў у прадметных конкурсах. Мабыць, у гэтым рэйтынгу бельскія белгімназісты апынуцца на першым месцы ў ваяводстве. Ажно 32 разы бельскія белгімназісты станавіліся лаўрэатамі ў ваяводскіх прадметных конкурсах і 22 разы лаўрэатамі станавіліся вучні падставовай школы з бельскай „тройкі”. На вынікі глядзяць бацькі, якія ў выніку запісваюць дзяцей у першыя класы бельскай „тройкі”, а таксама вучні іншых падставовых школ, якім трэба рашаць якую выбраць гімназію. — Дзве іншыя бельскія гімназіі маюць разам толькі 6 лаўрэатаў прадметных конкурсаў, а ў нашай белгімназіі, нават адкінуўшы 15 лаўрэатаў конкурсу па беларускай мове, застаецца 17 лаўрэатаў конкурсаў па іншых прадметах, амаль у тры разы больш, чым у іншых бельскіх гімназіях. Калі ўзяць пад увагу падставовыя школы, то ў трох іншых школах у Бельску разам ёсць толькі 9 лаўрэатаў прадметных конкурсаў, а толькі ў нашай школе 12 лаўрэатаў прадметных конкурсаў, нават адкінуўшы 10 лаўрэатаў па беларускай мове. Зрабіў я такі падлік, бо ў нашым горадзе папракаюць нас, што мы дабіваемся поспехаў дзякуючы (...) |