Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
БутэлькіМіраслаў ГРЫКАСёння, калі палітычныя шалі ў Польшчы паказваюць не так выразную дамінацыю правіцы, як празмерную слабасць лявіцы, варта прыгадаць, хто прадстаўляе гэты „горшы” бок: неадназначны ідэалагічна мільянер Януш Палікот і палітычна паношаны Лешак Мілер. Агулам гэта індывіды непразрыстыя і, калі не цынічныя, дык балюча прагматычныя. А такое стаўленне датычыць таксама правага боку. Што можна сказаць аб Яраславе Качынскім, аб Дональдзе Туску? Як вядома, прагматызм паводле класічнага вызначэння лічыць сапраўдным тое, што праверыцца ў дзеянні. Калі апраўдваецца палітычная балбатня, то няважна, якая палітычная шыльда. Важныя затое ўласныя, эгаістычныя мэты. Або партыйныя мэты, якія перакладваюцца ж на тыя прыватныя. А грамадзяне, грамадства? Гэта выбарчы гной, у які раз на чатыры гады трэба акунуцца. Толькі што ён становіцца залатым руном. У той час палітычная гайня ганяецца па краіне ў фуфайках і чобатах за галасамі выбарчай сімпатыі. Пасля будуць паказвацца перад тэлекамерамі ў касцюмах ад Армані. Гэта факт. Фактам таксама з’яўляецца тое, што ўзровень палітычнай культуры апынуўся ў глыбокай дэпрэсіі. Таму палітыку штораз часцей падтопліваюць звычайнае хамства і чалавечыя пасрэднасці. На гэтым фоне постаць Станіслава Дзібуа, дзеяча Польскай сацыялістычнай партыі (ПСП) з часу ІІ Рэчы Паспалітай — крыштальна чыстая. А крышталям належыцца найвышэйшая паліца. Бо і з крохкай яны матэрыі. (...) |