Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.

Уваскрашэнне Беларусі

Віктар САЗОНАЎ

У праваслаўную Вербную нядзелю пайшоў я ў храм. Людзі сунуліся туды зранку. Ужо першыя гарадскія аўтобусы былі запоўненыя святочна апранутымі людзьмі. У кожнага вербачкі, упрыгожаныя рознымі каляровымі прыдумкамі, на тварах урачыстая задумлівасць і радасць. Ва ўсім адчуваўся святочны настрой. Тым больш, што ў гэтым годзе праваслаўная Вербніца супала з каталіцкай Пасхай, і католікі таксама ва ўзвышаным настроі накіроўваліся на святочную службу.

Вось зусім нядаўна, сустракаючы Новы год, дзівіўся я таму, што ў параўнанні з былымі савецкімі часамі кудысьці прапаў святочны настрой у навагоднюю ноч. Не такі ён ужо цяпер феерверчаты і бенгальскавогненны, якім быў калісьці, і якім яго хочуць замарозіць на вякі вечныя сённяшнія беларускія ўлады. Падобна як імкнуцца замарозіць і захаваць савецкі калгасны светагляд сацыялістычнага чалавека.

І не толькі беларускія ўлады. Прыкладам у Расеі, афіцыйнай беларускай сяброўцы і суседцы па СНД, агульнай мытнай прасторы, саюзнай дзяржаве і яшчэ шмат па чым незразумелым, шалёныя грошы выкідваюцца настальгуючымі па савецкіх часах дзяржаўнымі чыноўнікамі на феерверкі, канцэрты, святочныя праграмы і розныя публічныя масавыя мерапрыемствы ў навагоднія святы. Іхняя ўлада нават зрабіла дзесяцідзённыя вакацыі для ўсяго насельніцтва шостай часткі сушы на Новы год і пасля яго. А грамадзяне акрамя штогадовага прагляду фільма „Іронія лёсу або З лёгкай парай” аніяк не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF