Ніва № 17 (2919), 22 красавік 2012 г.
Праменьчыкі велікоднай радасціГанна КАНДРАЦЮК„Як хрысціянін я павінен аддаць частку сябе самога іншым людзям”, — сцвярджае без усякага пафасу Славамір Назарук. Раднага горада Беластока лаўлю па тэлефоне дзесьці між Беластокам і Тапалянамі. Па дарозе ён наведае яшчэ Міхалова, каб асабіста перадаць святочныя пакеты з харчамі і ласункамі. Наша размова датычыць якраз харытатыўнай акцыі, якой пакіраваў Славамір Назарук. Разам з беластоцкай моладдзю ад Брацтва св. Трох Іерархаў сабралі 170 пакетаў з прадуктамі і 120 з ласункамі пад Вялікдзень. — Нам хацелася падтрымаць тыя састарэлыя парафіі, дзе засталіся самотныя бабулькі і дзяды, дзе часта з ніякага боку няма дапамогі, — адзначае радны. У асноўным гэта Гарадоцкі дэканат — парафіі ў Юраўлянах, Мастаўлянах, Крушынянах, Міхалове, Тапалянах. Частка прадуктаў трапіла да людзей з Беластока. — Нашай дапамогай пакарысталіся не толькі адны праваслаўныя, — Славамір Назарук прыводзіць прыклад парафіі ў Мастаўлянах. Святочныя пакеты былі раздадзены таксама мясцовым католікам, якім неабходна было дапамагчы. — Калі людзі прыходзяць да мяне за дапамогай, я не пытаю якой яны канфесіі, а толькі як ім дапамагчы, — кажа радны. Менавіта сустрэчы з людзьмі ў патрэбе далі штуршок сарганізаваць велікодную акцыю дапамогі. — У час аднаго дзяжурства прыйшла да мяне жанчына, якая самотна даглядае 37-гадовага сына-інваліда. Іх сямейны бюджэт складае ўсяго тысячу пяцьсот злотых, з якіх трэба (...) |