Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

Пілігрымка ў сучаснае і гісторыю Святой Зямлі (2)

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Віфлеем — адзін з найстарэйшых гарадоў на свеце. Заснаваны на Зямлі Ханаан, ён быў прыблізна ў XVII стагоддзі да нараджэння Хрыстова. Цягам доўгай і заблытанай гісторыі „дом Давіда” шматразова пераходзіў у рукі розных валадароў. Найвялікшай хрысціянскай святыняй у Віфлееме з’яўляецца Храм Раства Хрыстова. Пасля другой рымска-іудзейскай вайны апенінцы на месцы нараджэння Хрыста зрабілі паганскае капішча. І толькі ў 326 годзе ў час кіравання першага рымскага імператара-хрысціяніна Канстанціна паўстаў храм. Першасная камяніца была разбурана ў час паўстання самарыцян, але пасля яго здушэння імператарам Юстыніянам у 529 годзе храм быў адноўлены. Пазней сюды прыйшлі персы, яшчэ пазней — на некалькі стагоддзяў мусульмане, ну а з ХІ стагоддзя пачынаецца яшчэ больш крывавая гісторыя крыжовых паходаў.

З гледзішча сённяшняга дня падаецца, што менавіта яны паглыбілі супярэчнасці паміж дзвюма сусветнымі рэлігіямі. Прыйшоўшыя сюды, рыцары з розных еўрапейскіх краін не разумелі, што на гэтай зямлі таксама жыве шмат хрысціян і бяздумна вынішчалі, як ім здавалася, „іншаверцаў”. З іншага боку знакаміты Саладзін і яго нашчадкі досыць цярпіма ставіліся да хрысціянства і нават прадстаўлялі вольны доступ паломнікам да ўсіх хрысціянскіх святыняў. Потым было яшчэ многа стагоддзяў розных уладаў і змагання за Віфлеем. А з 1995 года, паводле мірных дамоўленасцей, ён перайшоў пад кантроль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF