Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.
Дзень Волі ў ВільніКірыла КАЛБАСНІКАЎМесяц сакавік выдаўся складаным, але прадуктыўным. Цягам цэлага тыдня ў Вільні праходзілі розныя мерапрыемствы, звязаныя з беларусамі і беларускасцю. 19 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё „Беларускага тыдня”, які пачаўся з выставы беларускай мастачкі Таццяны Дзянісавай з сімвалічнай назвай „Сны і рэальнасць”. Дзеянне адбывалася ў Віленскім гарадскім самакіраванні. Узровень правядзення быў сапраўды еўрапейскім: на адкрыцці прысутнічалі мэр Вільні Артурас Зуокас, старшыня Камітэта па замежных справах Літвы Эмануэліс Зінгерыс, амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, паслы польскага і чэшскага пасольстваў, праф. Станіслаў Шушкевіч, а таксама прадстаўнікі беларускіх арганізацый. 21 сакавіка ў Літоўскім сойме была праведзена сустрэча беларускіх і літоўскіх дзеячаў і прадстаўнікоў розных арганізацый. На ёй прысутнічалі: Эмануэліс Зінгерыс, Саўлюс Печалюнас, Стасіс Каўшыніс, Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Алег Мяцеліца, Хведар Нюнька, Валянцін Голубеў, прадстаўніца польскага пасольства і іншыя. Былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з праблемамі ў Беларусі, а таксама шляхі далейшых узаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. У выніку была падпісана рэзалюцыя, якая пазней будзе прадстаўлена ў Радзе Еўропы. Асноўнымі пунктамі дэкларацыі апынуліся наступныя: узмацненне кропкавых санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага бізнес-атачэння; запыт на адмену правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў (...) |