Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.
На Бобры (ч. 2)Аляксандр ВЯРБІЦКІЗараз за Канюшкамі новы мост на рацэ Бобры, за якім хутары вёскі Новы Рагожын; мост быў урачыста здадзены ў карыстанне ў пачатку снежня мінулага года. Партал горада і гміны Ліпск: „Nowy obiekt połączył dwie gminy: Lipsk i Nowy Dwór, a jednocześnie 2 powiaty: augustowski i sokólski, poprzez połączenie przez rzekę Biebrzę naszej drogi gminnej z drogą gminną Gminy Nowy Dwór. To połączenie jest niezbędne dla społeczności tych terenów, przede wszystkim jako jedyny, dogodny dojazd do pól, szkół, sklepów, kościoła, cmentarza oraz w celach wizyt rodzinnych i sąsiedzkich, a w perspektywie do planowanego przejścia granicznego w Lipszczanach”. Напісана гэта з размахам, бо ў Ліпшчаны, так ад Канюшкаў як і з Рагожына, вядуць акурат іншыя дарогі, але для зносін чыста мясцовага характару ён вельмі сэнсоўны. З моста гэтага падаўся я палявой дарогай у напрамку Рагожынка, невялікай вёскі на паўночным беразе Бобры. З паўночнага боку, інакш чым ад Канюшкаў, ахоўная дамба непатрэбная, бо там зараз за поймай рэчкі выразны край Рагожынскай марэнавай выспы. Палі там абрабляюцца даволі рэгулярна, хаця ўжо ёсць шмат аблясенняў. Дарэчы, гаспадаранне там мае доўгую традыцыю. Вось грамата караля Аляксандра Ягелончыка ад 5 сакавіка 1505 года: „Билъ намъ чоломъ дворенинъ нашъ Макаръ о томъ, што дали есмо ему землицы дубровы въ Городенскомъ повете на имя Рогожинъ за рекою за Медведицею, подле реки Бобры до тыхъ местъ, покуль болото зашло, по (...) |