Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

Мікалай Валкавыцкі — колеры роднага Белавежжа

Міра ЛУКША

У Падляшскім музеі (ратушы) у Беластоку 23 сакавіка адбылося адкрыццё мемарыяльнай выставы жывапісу Мікалая Валкавыцкага, вядомага мастака родам з Белавежы (1925-2011). Паказаны былі яго алейныя працы са збораў музеяў і прыватных калекцый (некаторыя з іх узнагароджаны ў свеце) ды больш за 50 пастэльных малюнкаў. Вернісаж выстаўкі прыцягнуў шмат аматараў мастацтва, сярод іх яго калег мастакоў розных пакаленняў, сяброў і сваякоў. Мікалай Валкавыцкі вучыўся ў майстэрнях скульптуры і жывапісу. Пасля Акадэміі мастацтва ў Варшаве вярнуўся на Беласточчыну.

Як сказала браціха жывапісца, Вера Валкавыцкая, Мікалай быў усебакова таленавітым мастаком, які заўсёды вяртаўся ў сваёй творчасці на радзіму.

— Мы вельмі часта сустракаліся. Ён вельмі здольны кампазітар, скульптар, жывапісец. У „Ніве” была нават змешчана яго песня з нотамі, якую ён у Варшаве, як вучыўся, склаў і спяваў. Быў нейкі час мастацкім рэдактарам, графікам у „Ніве”. Мікалай мог застацца працаваць у Варшаве (быў ад’юнктам у Мастацкай акадэміі), але ўсіх Валкавыцкіх цягнула сюды, на гэтую Беласточчыну.

— Брытанская каралева віншавала яго з удалымі карцінамі, — прызнаецца брат Мікалая, Георгій, старэйшы ад яго на два гады. — І гэтым ён ганарыўся. Для сваёй творчасці чэрпаў з рознага — шмат з Белавежжа, яго прыроды, вуліц, будынкаў, цэркваў, ставоў, роднага панадворка. Партрэтаваў тату, маму, сястру.

Мікалай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF