Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.
Абразы як феномен беларускай адметнасціЯзэп ПАЛУБЯТКАЯны спрадвеку існавалі, існуюць зараз ды будуць існаваць заўжды ў стасунках беларусаў між сабою. Калі казаць дакладна, то абразы — гэта кароткія, прыкрыя, іншы раз непрыстойныя выказванні пра чалавека, яго ўчынкі, паводзіны, знешні воблік. Абразы могуць быць устойлівыя ці выпадковыя. Апошнія ўжываюцца згодна з абставінамі. Устойлівыя („як гразь прыстала”) звычайна паўстаюць у абмежаваным асяроддзі: вёска, праца, школа, садок і т.д. Імі „ўзнагароджваюць” мужык жонку і наадварот, сваякі сваяка, сябар сябра, сусед суседа (хутчэй суседка суседку), знаёмыя адзін аднаго і т.д. Да ўстойлівых абразаў можна аднесці і мянушкі. Яны на пэўным этапе ўжывання могуць быць абразамі, але праз некаторы час могуць, не саромячыся таго слова, стаць візітоўкай чалавека. Гэта я адчуў на сабе. Аднойчы ехаў цягніком з Менска ў Гародню. У Лідзе насупраць мяне сеў пасажыр, чалавек сталага веку. Знешне я пазнаў яго, як і ён мяне. Разгаварыліся. Называю прозвішча, імя бацькі ды маці, хутар, дзе яны жылі. Не разумее. Не вытрываў і кажу: „Я — Ёзіка Ганчуковага сын”. Паразуменне ўзнікла ўмомант. Чалавек адразу распавядаў, як купіў у Шчучыне на базары ў бацькі добрую карову і колькі разоў прыязджаў да нас пагасціць. „Ганчук” — напачатку абраза майго дзеда, якая потым стала мянушкай і навакольнай яго візітоўкай. А справа была ў тым, што мой дзед Іван і баба Наталля з’ехалі напачатку ХХ ст. у Амерыку. Абставіны склаліся так, што (...) |