Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

Школа ў Арэшкаве атрымае поўную субвенцыю

Аляксей МАРОЗ

З дзейнасці Непублічнай падставовай школы ў Арэшкаве задаволены вучні і бацькі, якія асабліва моцна ангажаваліся ў яе сарганізаванне і дапамагаюць у яе працы. Родзічы згадзіліся, што ад 1 верасня да 31 снежня 2011 года субвенцыя на кожнае іх дзіця ў арэшкаўскай школе будзе налічвацца ў гміннай управе ў Гайнаўцы паводле сярэдняй для ўсіх вучняў у гміне. Аднак калі настаў 2012 год і субвенцыя на арэшкаўскую школу налічвалася надалей паводле мінулагодніх прынцыпаў, бацькі сталі патрабаваць, каб гмінныя ўлады пабольшалі субвенцыю для іх школы да ўзроўню, які належыцца для 20 вучняў, якія ўсе ходзяць на заняткі беларускай мовы, згодна з налічванымі Міністэрствам адукацыі сумамі. Радны Уладзімір Галёнка з Пасечнікаў заяўляў, што некалькі разоў рабіў захады, каб быў падрыхтаваны адпаведны праект пастановы і каб радныя прагаласавалі за пералічванне ўсёй субвенцыі з Міністэрства адукацыі, належнай на навучанне дзетак у Арэшкаве, якія вучацца беларускай мове. Праект такой пастановы быў падрыхтаваны на сесію Рады Гайнаўскай гміны, якая адбылася 29 сакавіка. Прыбылі на гэтае пасяджэнне, між іншым, бацькі арэшкаўскіх вучняў, каб падтрымаць сваіх радных у змаганні за атрыманне пабольшанай субвенцыі.

— Мы думалі, што ад 1 студзеня 2012 г. пачнуць налічваць нам пабольшаную субвенцыю аўтаматычна, у адпаведнасці са спосабам налічвання субвенцыі на кожнае дзіця, што ў вясковай школе вучыцца мове нацыянальных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF