Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

Бо гэта мастацкі конкурс!

Ганна КАНДРАЦЮК

Цікава, навошта беластоцка-беларускія СМІ вяшчалі, што прыйдзе табун студэнтаў, працоўная моладзь і многа ліцэістаў!? Конкурсы БГКТ вядомыя з за жалезнай паслядоўнасці. Тут ад гадоў адны госці, адна камісія і адзін дэкор. Іх пустыя абяцанні ўжо спрацавалі ў некарысць слушнай ідэі!

Напыхлівая прапаганда да болю расчаравала ліцэістак-першакласніц. Зведзеныя абяцанкамі дзяўчаткі прыехалі ў Беласток як на паказ моды (амаль усе выступілі ў туфлях на пятнаццацісантыметровым шпілі-абцасіку). І пасля, калі на месцы сустрэлі жменьку такіх жа ліцэістак, ім не хацелася змагацца перад пустой залай. Бо як інакш растлумачыць тую абыякавасць і нуду, якая лунала над конкурсам „Сцэнічнае слова”?!

Моладасць як вясна, яна сама па сабе захапляе. Не трэба занадта сіліцца, каб паказаць дасціпнае, жывое, нават нягжэчнае. Добры прыклад паказаў Пятро Герасімюк, на якога ў доказ прызнання глядзелі з захапленнем сяброўкі. Але пра гэта скажам на канец, каб паказаць той сімвалічны агеньчык у тунелі...

На мерапрыемстве, якое адбылося 4 красавіка ў будынку БГКТ, выступіла дзевяць ліцэістаў з Бельска і прыблізна столькі ж з Гайнаўкі.

— Я спадзяюся, што атрымаю першае месца, — пахваліўся яшчэ перад выступленнем адзін удзельнік, — ну, можа задаволіць мяне яшчэ другое месца...

Сучасны дэкламатар думае пра сябе як пра пупок зямлі. Яму не цікавыя ні аўтар, ні твор які дэкламуе, не цікавыя яму выступленні сяброў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF