Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

Трапятанне дубовай гарматы

Міраслаў ГРЫКА

У паўстанцкім зрыве 1863 года супраць царскай Расіі ўдзельнічалі не толькі палякі. У партызанскіх партыях можна было сустрэць літоўцаў, беларусаў, украінцаў, расіян, нярэдка афіцэраў — уцекачоў з царскай арміі. Пераходзілі яны на бок паўстанцаў па розных прычынах — найчасцей матываваных нянавісцю да царызму. Абыдзем, аднак, пытанне іх нялёгкага выбару і накіруемся да вясёлага, незалежна ад драматычных падзей, анекдота. Яго героем з’яўляецца легендарны Апалінар Казанскі, вядомы пад псеўданімам „Глеб”. Ці быў ён народжаным беларусам, ці расіянінам, гісторыкі спрачаюцца да сёння. Ружжом з’яўляюцца аргументы, факты і дакументы. Не ігнаруйма, аднак, сапраўднага маштабу гэтага канфлікту. Калі рацыі і аргументы маглі б матэрыялізавацца як танкі і ракеты, вынікі вучонага канфлікту мелі б апакаліпсічны маштаб. Мала што атамнай вайны!

Паводле будыстаў трэпет крыльцаў перапалоханага матыля, скажам, у Паўднёвай Амерыцы, не застаецца без уплыву на тое, што адбываецца на другім баку зямнога шара. А можа даць у выніку землятрус. Таму не грэбуйма, напрыклад, змаганнем дзвюх моляў за кавалачак воўны, таму што наступствы гэтага адчуем у значнай ступені, як хаця б упадкам зоны еўра. Ды вернемся да вучонай спрэчкі. У сямідзесятыя гады ХХ стагоддзя навуковыя антаганізмы мелі нярэдка ідэалагічную аснову. Спрачаліся не так за факты, як за светапоглядныя рацыі. На гэтым фоне даходзіла да кулачных баёў. Так і сталася ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF