Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

„Адпавядае інтарэсам...”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Паехаў нядаўна адзін знаёмы хлопец сваім аўтамабілем у вялізную Маскву. На другі дзень побыту там бандыты знялі ў яго з машыны нумары. Злачынная сістэма ў гэтым кірунку палявання на машыны з суседніх дзяржаў там адпрацаваная дасканала. Чалавек, які стаў яе ахвярай, мусіць праз электронны рахунак заплаціць „выкуп”, пасля чаго яму гэтыя нумары вернуць. Выйсця, па сутнасці, няма, звяртацца ў паліцыю (нядаўняя міліцыя ў Расіі цяпер мянуецца менавіта так) — бессэнсоўна. Вяртацца ў Беларусь на машыне без нумароў — тая ж паліцыя дзесяць разоў спыніць, і кожны раз трэба хабар заплаціць. „Масква, як многа ў гэтым гуку!” — рытарычна і захапляльна пісаў некалі паэт Юрый Лермантаў. „І як мала ў гэтым горадзе!” — як дадавалі пазней гумарысты. Як мала надзеі ў ім на справядлівасць, нармальнасць, людскасць. Нездарма іншы расійскі паэт Іосіф Бродскі прысвяціў Маскве такія радкі: „Лепшы від на гэты горад, калі ёсць бамбардзіроўшчык”.

Яшчэ адна праўдзівая гісторыя, якіх багата. Вярнуліся маладыя гарадзенскія хлопцы з будоўлі ў Маскве. Як гэта часта бывае там, нічога ім не заплацілі за працу, далі грошы толькі на квіткі ў Мінск. Добра яшчэ, што жывымі адпусцілі, бо дзесяткі беларускіх маладых мужчын, якія едуць туды на заробкі, знікаюць у „белакаменнай” і яе ваколіцах увогуле без вестак. І гэта абсалютная праўда, гэта рэальнасць жыцця. А вось пару цытатаў з першай старонкі дзяржаўнай газеты „Звязда” паводле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF