Ніва № 16 (2918), 15 красавік 2012 г.

У месцы трагедыі манастыр

Аляксей МАРОЗ

Праваслаўны жаночы манаскі дом святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах быў адкрыты 24 жніўня 2007 года і летам будзе адзначаць пяцігоддзе дзейнасці. Пастаянна жыве ў ім ігумення Елізавета (Нічыпарук), якая родам з непадалёк распаложанага Грабаўца. Сярод залешанцаў, загінуўшых пасля вайны з рук жаўнераў падпольнага атрада пад камандаваннем Рамуальда Райса «Бурага», былі блізкія па бацьку сваякі матушкі Елізаветы. Забітых і спаленых ахвяр людзі лічаць мучанікамі і гавораць, што менавіта дзякуючы іх малітвам і хадайніцтву ў Госпада быў заснаваны і дзейнічае манаскі дом.

Зараз побач вуліцы ў Залешанах красуецца мураваны, прыгожа адрамантаваны манаскі дом, збоку відаць драўляную царкву, якой будова яшчэ не завершана. Пляцоўка вакол згаданых будынкаў прыбраная і абгароджаная сеткай. Відаць, што былі праведзены тут веснавыя работы. Матушку Елізавету разам з яе гасцямі, дзяўчатамі, што прыязджаюць сюды дапамагаць у розных працах, спатыкаю ў час абеду. На гэты раз, у нядзелю, маладыя людзі з Бельшчыны, Гайнаўшчны, Сакольшчыны і Беластока прыехалі не дзеля работы. Пасля літургіі ў царкве св. велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках дабраліся яны ў жаночы манаскі дом, каб пагаварыць і адпачыць.

— Дзяўчаты, якія прыязджаюць да нас, гэта вучаніцы сярэдніх школ, студэнткі і абітурыенткі вышэйшых школ, якія цікавяцца духоўнымі справамі і дапамагаюць нам сваёй працай. Можа нехта з іх застанецца жыць пастаянна ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF