Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.
Пілігрымка ў сучаснае і гісторыю Святой ЗямліУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПаломніцтва ці вандроўку ў Ізраіль найлепей планаваць з сярэдзіны лютага да сярэдзіны красавіка. Гэта тая пара, калі зазвычай ужо цёпла, расцвітаюць вішні і міндальныя дрэвы, што сімвалізуе надыход вясны, няма спёкі, якую прыносяць вятры з мора. Збіраўся ў гэтую краіну я даўно, урэшце здзейсніўшы запланаванае. Ці мог я яшчэ хлопчыкам, які рос на беларускіх хутарах, марыць пра такое падарожжа ў Святую Зямлю? Напэўна не, хоць прага спазнання новых зямель і культур жыве ў кожным з нас яшчэ з дзяцінства. Трапіць у Ізраіль з Беларусі досыць складана. Прычынаў таму некалькі. Найперш праблема візы, атрымаць якую не так проста, а таксама неразвітасць беларускага турыстычнага сервісу, нізкі матэрыяльны стан бальшыні жыхароў краіны. Так што паломніцкіх і турыстычных груп з Беларусі ў Святую Зямлю выбіраецца вельмі мала. Можна толькі пазайздросціць нашым суседзям — украінцам, якія могуць ляцець у Ізраіль без віз і больш таго легальна там пражываць цэлыя тры месяцы. Некаторыя скарыстоўваюцца гэтым правам і застаюцца на месяц-два папрацаваць. У нашай турыстычнай групе былі пераважна цётачкі старэйшага веку з розных украінскіх гарадоў і мястэчак. Падумалася, што іх равесніцы з Беларусі наўрад ці могуць дазволіць сабе такое паломніцтва. У Тэль-Авіў праз Наваельню Выехалі мы з сябрам з Гародні ў Кіеў марозным днём на рэйсавым цягніку, у плацкартным вагоне (...) |