Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.

Па Бобры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Масавая камунікацыя, як бы сама назва падказвала, працвітае пры наяўнасці мас. Калі масы пакідаюць, напрыклад, вясковую тэрыторыю, масавая камунікацыя таксама мігруе з вёсак. Вось яшчэ год таму з Беластока раненька адпраўляліся аўтобусы ў распаложаны на Бобры Новы Двор і крыху далейшыя Ліпшчаны; сёлета іх ужо няма. У Дуброву, цераз якую яны праязджалі, можна яшчэ адправіцца ранненькім поездам, які яшчэ ездзіць з Беластока ў Сувалкі. Праўда, у Дуброве трэба яшчэ патупаць каля кіламетра ад чыгуначнай станцыі на акраіне горада да аўтобуснага вакзала, што побач парку ў цэнтры. Вакзал гэты вакзалам ужо толькі з назвы, бо будынак пачакальні закрыты; на лавачцы перад яго дзвярмі мясцовае дзяжурства спажывае нейкія напоі пад папяросны дым.

У напрамку Новага Двара з Дубровы адпраўляецца аўтобус па амаль тым самым маршруце, па якім раней ездзіў згаданы раней аўтобус з Беластока. У Дуброве сядае на яго, апрача мяне, дзве жанчыны: адна малодшая, магчыма што на працу ў навадворскай школе або гміннай управе, другая, пажылая, з хаўтурным вянком. На прыпынку ў Хільмонах-Калоніі на борт аўтобуса цяжка ўзвальвае сваё зняможанае гадамі цела пажылы мужчына. І такая мяне там находзіць навеяная будызмам думка, што гэтыя цялесныя пакуты могуць быць вынікам нейкіх духоўных ранейшых грахоў, што датуль душа будзе праходзіць цялеснае чысцілішча, пакуль не стане на бязгрэшны шлях і толькі тады яна дасягне Нірвану, якая ў хрысціянскай тэалогіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF