Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.
Велікапосныя дні ў КрушынянахІаанна ЧАБАНМае сустрэчы ў Марыяй Кулакоўскай з Крушынян заўсёды вельмі насычаныя. Супольна праведзены час мінае вокамгненна. Спадарыня Марыя не толькі дзеліцца багатымі ў захапляючыя дэталі расповедамі пра даўнія традыцыі. Яна таксама ахвотна і прыгожа спявае, дзеліцца ведамі пра сваё рукадзельнае майстэрства, яна і чытачка беларускай літаратуры даступнай у маёй бібліятэцы. Дэталёвыя расказы Марыі Кулакоўскай з Крушынян пра міжваенныя будні зрадзілі ўва мне зацікаўленне, між іншым, тагачаснай модай. Таму на чарговую сустрэчу я ўзяла мяшок карычневай ніткі, з якой спадарыня Марыя абяцала звязаць мне вельмі папулярную ў міжваенны час трыкатажную сукенку. Пані Марыя запрапанавала сесці за кухонны стол, які я зараз заваліла сваімі прычындаламі, у тым ліку і мяшком з воўнай. „Напэўна змагу пачаць работу, але ж ці я дажыву да яе завяршэння?” — задумалася пані Марыя. Усё ж узяла мяшок з ніткамі і падрабязна яго разгледзела. Здымаючы з мяне мерку са смехам і жартам — азнакай надзеі на лепшае, дадала: „Дзіця, а колькі ж тут цябе ёсць?”. Спадарыня Марыя належыць да вельмі рэдкай сёння катэгорыі людзей, якія хвіліны без справы не вытрымаюць. Ейныя стомленыя работай на прутках рукі адпачываюць у час чытання беларускіх кніжак з маёй бібліятэкі. Найбольш даспадобы быў ёй той Шаўчэнкаўскі „Кабзар” у перакладзе Янкі Купалы і Якуба Коласа. „Ты шукаеш старых песень, а бачыла, колькі іх тут ёсць?”. Адкрыўшы (...) |