Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.

Зоя з бусловай вёскі

Міра ЛУКША

Зоя Майстровіч з вёскі Рудуты Арлянскай гміны ад часу, калі пайшла на пенсію, пачала пісаць вершы па-беларуску. Мае іх у сваіх сшытках больш за семсот. Некаторыя з іх ужо вядомыя чытачам і слухачам. Расказвае ў іх пра жыццё ў вёсцы і прамінанне.

— Я пачала пісаць вершы ў свае 55 гадоў, — прызнаецца вядомая майстрыха-рукадзельніца. — Многа ў маіх вершах памылак — я так даўно вывучала беларускую мову ў школе ў Саках, што цяпер манастыр, каля Кляшчэль. Пайшла ў школу — польскай мовы не ведала. А беларускую мову добра ведала ад сваёй мамы, якая гаварыла толькі на чыстай беларускай мове. Мая мама з Гродзеншчыны, з вёскі Шчэчыцы Лунненскага сельсавета, на Мастоўшчыне. Я нарадзілася ў 1952 годзе ў вёсцы Тапаркі Кляшчэлеўскай гміны, ад 1970 года жыву ў Рудутах. Вершы пачала пісаць 9 сакавіка 2007 года, калі ўнучка папрасіла мяне дапамогі ў напісанні верша...

Спадарыня Зоя напісала тады з унучкай два вершы. Сям’і творы спадабаліся і папрасіла ў яе, каб Зоя напісала яшчэ, бо вершы склаліся ў яе прыгожыя. Пачала пісаць, але толькі для сябе. Першыя вершы складвала ноччу, спісвала іх на лістках. Пісала аб прыродзе, порах года, аб сваім жыцці — па-польску, па-беларуску і на сваёй гаворцы. У большасці, аднак, былі гэта вершы напісаны на матчынай мове.

— Калі мая мама памерла, у 1984 годзе, паехала я з дзецьмі ў Беларусь, завезла туды зямлі з магілы маёй мамы на магілу яе бацькоў. Пайшла я з дзецьмі на бераг ракі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF