Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.
Настаўнікі і конкурс «Роднае слова»Аляксей МАРОЗУ час цэнтральных элімінацый 41-га Дэкламатарскага конурсу «Роднае слова», што 28 сакавіка адбыліся ў Бельскім доме культуры, выступіла звыш ста дзесяці дэкламатараў, якім спадарожнічалі іх настаўнікі і бацькі. Настаўнікі беларускай мовы хацелі паслухаць не толькі сваіх вучняў, але таксама прыслухацца выступленням іншых дзетак і моладзі. Звярталі яны ўвагу на козыры самога конкурсу і выступаў іх падапечных перад вялікай публікай, гаварылі таксама пра недахопы дэкламатараў. Расказвалі, як доўга часам трэба працаваць з дзеткамі і моладдзю, каб тыя выправілі няправільнае вымаўленне, пазбягалі няправільных націскаў. Аднак вельмі важнай справай з’яўляецца падборка адпаведных тэкстаў для паасобных вучняў. — Добра, што нашыя дзеткі хочуць вучыцца беларускай мове і выступаць на беларускім конкурсе. Мой бацька вучыў мяне любові да традыцыі і ўсяго беларускага і я хачу гэта пераказаць сваім дзеткам. Стараюся, каб тэксты падыходзілі для вучняў, але таксама былі з нейкім глыбейшым пераказам, — заявіла былая настаўніца Вера Масайла з Гайнаўкі, якая, адышоўшы з працы ў прадшколлі, не пакінула займацца з дзеткамі на беларускай мове і рыхтуе іх да шматлікіх конкурсаў. На дэкламатарскі конкурс прывезла яна гайнаўскіх хлопца і дзяўчынку, якія не вучацца беларускай мове. — Высокі ўзровень сённяшняга конкурсу. Асаблівае ўражанне выклікаюць наймалодшыя дэкламатары, ва ўзросце 5-6 гадоў. Выступаючы, дзеткі (...) |