Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.

Беларускія патрыёты нашай зямлі

Аляксей МАРОЗ

У рамках дзейнасці Майстэрні гісторыі і культуры «Бельскі гостінэць» у мяшчанскім доме Музея малой айчыны ў Студзіводах адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Беларусі, арганізуючы 24 сакавіка канферэнцыю «Людзі з Падляшша — творцы незалежнай Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя — Іван Краскоўскі з Дубіч-Царкоўных і Нестар Перавой з Кнаразоў». Сабраныя, сярод якіх былі госці з Рэспублікі Беларусь, паглядзелі фільм Міколы Ваўранюка «Беларусь. Дарога да незалежнасці» і мелі магчымасць паслухаць даклады віцэ-старшыні Беларускага гістарычнага таварыства і заадно працаўніка Дзяржаўнага архіва ў Беластоку Славаміра Іванюка і гісторыка са Студзіводскага музея Дарафея Фіёніка. Хаця артыкулы пра Івана Краскоўскага і Нестара Перавоя друкаваліся ўжо ў нашых часопісах, то ў час святкавання была добрая нагода ўспомніць гэтых вялікіх для нашых зямель беларусаў. У час спаткання можна было таксама даведацца аб іншых нашых патрыётах на Беласточчыне.

— Мінула ўжо 94 гады ад стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У тым, што Беларусь выйшла на незалежнасць, мелі таксама ўдзел беларусы з Падляшша, якія ў гэты час у большасці былі ў бежанстве. Нашая інтэлігенцыя спачатку здабывала адукацыю ў царкоўна-прыхадскіх школах, а частка яе пасля ва ўніверсітэтах. Адны з іх, так як Павел Гаворскі са Шчытоў, сын святара Льва Гаворскага, дбалі пра развіццё адукацыі і сельскай гаспадаркі на месцы, а іншыя, як Іван Краскоўскі, займаліся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF