Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.
Бязмежжа выключэнняМіраслаў ГРЫКАБыло гэта на пачатку дзевяностых гадоў у Польшчы. Дыскусія, якая тады разгарэлася на тэму кшталту новай Рэчы Паспалітай была тым больш гарачая, чым больш людзі ўсведамлялі сабе, што ўжо не абмяжоўвае іх цэнзура. Цэнзура, калі б хтось не памятаў, выключала большасць грамадства з дыскурсу аб правах і абавязках грамадзян у адносінах да дзяржавы. Таму быў гэта час сапраўднага катарсісу, час папрокаў у крыўдзе і паказвання віноўнікаў. Ды быў гэта і час кампенсацыі. Бывала, што навырост. Хто гаварыў, таго чулі. Хто крычаў, той меў рацыю. Выключанымі з дыскусіі былі тыя, хто маўчаў. Некаторыя ў запале спрэчак забываліся на цноту прыстойнасці. Гучалі штораз мацнейшыя словы, штораз больш балючыя лаянкі. Прачнуліся старыя рэсентыменты, за імі паспяшылі дэманы шавінізму, нацыяналізму і паспалітай распаленасці. Нават СМІ паддаліся гэтай маніі палітычнай адкрытасці, рашаючыся на распаўсюджванне крайніх ідэй. Шкода, што спыніліся толькі на гэтым. У перыяд ПНР у паўсюднай свядомасці не існавалі беларусы ці ўкраінцы, хаця ў ніводнай гміне не магло абысціся без ансамбля песні і танца ці абрадавых паратэатральных груп. Усе іх замялі пад шыльду народнай культуры, быццам не была іх рысай нацыянальная разнастайнасць. Таму да грамадскай дыспуты далучыліся г.зв. нацыянальныя меншасці, якія галасамі маладой, збунтаванай інтэлігенцыі пачалі заклікаць сваіх землякоў да выхаду са скансэнаў, у якіх зачыніла іх „камуна”. Гаварылі (...) |