Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.
Асцярожна, злы котВіктар САЗОНАЎДзень пачаўся як заўжды. Найперш залез я на некалькі сайтаў, паглядзеў што робіцца на свеце і ў Беларусі. Дазнаўся, што ўчарашні дзень, першага красавіка, які ў нас называюць днём дурня або днём гумару, прайшоў не так весела, як у мінулыя гады. Таксама даведаўся, што кіраўнік Беларусі ўжо другога красавіка паслаў віншаванні свайму расійскаму калегу з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, дзе запэўніў, што працяг курсу на далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў цалкам адпавядае інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі. Пасля прагледзеў афіцыйную беларускую прэсу. Даведаўся, што кепскага робіцца на свеце і як добра жывецца ў Беларусі. Аказваецца, віншаванні беларускага кіраўніка былі накіраваны не толькі дзеючаму лідару Расійскай Федэрацыі, але і будучаму кіраўніку гэтай жа Федэрацыі, і старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, і старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, ды іншым палітычным дзеячам ад той жа федэрацыі. Усюды гучыць тая „федэрацыя” і „палітычныя дзеячы” ад яе. Толькі двум павіншаваным не дапісалі прыстаўкі „федэрацыя”: дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы, а таксама патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі. Узнікла адно пытанне: „З якіх часоў і для чаго патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ўблыталі ў палітычныя дзеячы?”. Можа для таго, каб словы „Расійская Федэрацыя” можна было замяніць паўсюдна на словы „Маскоўскаму і ўсяе Русі”? І (...) |