Ніва № 15 (2917), 8 красавік 2012 г.

Адміраем, выязджаем

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Самаўрадаўцы Гайнаўскага павета не здзіўляюцца ўступнымі вынікамі датычнымі ліку беларусаў, пражываючых у Польшчы, апрацаванымі на падставе мінулагодняга Нацыянальнага перапісу насельніцтва Галоўнай статыстычнай установай (ГСУ), а абнародаванымі 22 сакавіка ў час ІІ Дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве. Прыгадаем, што згодна з імі беларускую прыналежнасць дэкаларавала 47 тысяч асоб, у тым ліку падаючы яе як першую — 37 тысяч. У час папярэдняга перапісу — у 2002 годзе — беларусамі назвалі сабе каля 49 тысяч грамадзян (было тады пытанне толькі аб адну прыналежнасць). Дасюль не змаўкаюць крытычныя галасы наконт метадалогіі правядзення мінулагодняга перапісу, а перш за ўсё адосна прадстаўнічага метаду, значыць, выбару для даследавання толькі адной пятай часткі абшару краіны, ды асабліва непрызнавання ГСУ пры апрацоўцы перапісных дадзеных інтэрнэтнага самаперапісу.

Калі кіраўніцтва ГСУ ў Варшаве агучала „Асноўныя інфармацыі аб дэмаграфічна-грамадскай сітуацыі Польшчы і жыллёвых рэсурсах”, значыць, першыя вынікі нацыянальнага перапісу, у Семяноўцы члены Сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей на выязным пасяджэнні дэбатавалі з самаўрадаўцамі пушчанскіх гмін Гайнаўскага павета аб гаспадарчай сітуацыі павета, асабліва ў кантэксце змены законапраекта аб ахове прыроды, адхіляючым самаўрады ад магчымасці ўплыву на пашырэнне або ліквідацыю нацыянальных паркаў. У гайнаўскім кантэксце гаворка была, вядома, аб спробе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF