Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

Дзень Волі ў нашых школах

Аляксей МАРОЗ

25 сакавіка Дзень Незалежнасці святкуюць беларускі і грэчаскі народы. Нашыя чытачы ведаюць, што ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ўжо мала хто ведае, што 25 сакавіка 1821 года ўспыхнула грэчаскае нацыянальнае паўстанне супраць 400-гадовай турэцкай акупацыі і была абвешчана незалежнасць Грэцыі. Зараз у Грэцыі 25 сакавіка дзень вольны ад працы. А ў Рэспубліцы Беларусь, хаця святкаванне Дня Волі забароненае, адзначаюць яго малодшыя і старэйшыя, нават пад пагрозай арышту і зняволення, калі выходзяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Бяспечна могуць святкаваць дзень стварэння БНР беларусы па за межамі Рэспублікі Беларусь і традыцыяй стала ўжо святочнае адзначанне 25 Сакавіка ў Бельскім і Гайнаўскім белліцэях, Гайнаўскай і Бельскай белгімназіях.

Аднак у кожнай з гэтых школ святкаванні праходзяць па-свойму. Сёлета ў комплексах школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім ладзіліся ўрачыстыя лінейкі, у час якіх вучні выступілі са слоўна-музычнымі мантажамі, а ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім традыцыйна арганізаваліся турнір, кулінарны конкурс і агляд фільмаў у рамках сустрэчы з рэжысёрам Міколам Ваўранюком. Канешне, ва ўсіх згаданых школах на ўроках вучні маюць нагоду пагаварыць пра стварэнне БНР у 1918 годзе.

23 сакавіка ў Бельскім белліцэі адчуваўся святочны настрой. На школьных калідорах былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF