Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

З крынкаўскіх эпізодаў

Іаанна ЧАБАН

Перад самім 2012 годам паявіліся ў мяне сімптомы нейкіх паскудных жаночых хвароб. Наогул не наведваю доктарскіх кабінетаў, але змены ў самаадчуванні сур’ёзна мяне напалохалі. Аказалася, што святочна-навагодні час ёсць самым неспрыяльным на атрыманне медыцынскай дапамогі, хіба што маеш дастаткова грошай, каб аплаціць прыватны візіт. Здалася я поўнасцю на Божую дапамогу і рушыла ў раней запланаванае паломніцтва ў Пачаеў, рызыкуючы або паглыбленне сімптомаў па прычыне занядбання, або цудоўнае аздараўленне. Пару тыдняў пазней дачакалася таксама сваёй чаргі ў рамках бясплатнага медыцынскага лячэння ў Саколцы. На дагавораны прыём паехала я „пэкаэсам” у 7:00 раніцы. На крынкаўскім, найчасцей пустым аўтобусным прыпынку сабралася крыху школьнікаў сакольскіх сярэдніх навучальных устаноў і настаўніц, што ехалі на работу ў шудзялаўскую школу. Хуткасць публічнага транспарту дазволіла мне вывучыць па дарозе словы цэлай даволі доўгай народнай песні родам з падсакольскіх Гарчакоў.

Саколка ў восем раніцы яшчэ спала, толькі недзе дарогу перасякалі спозненыя пажылыя мужыкі з чыноўніцкімі партфелямі, напэўна спяшаючыеся на свае перадапошнія рабочыя дзяжурствы.

Памяшканне медыцынскай дапамогі змяшчалася ў мёртвым квартале яўрэйскіх, яшчэ ў добрым стане захаваных мураванак, якіх па-вясковаму пільнуюць даволі заядлыя сабакі. Прымаў мяне слаўны ў навакольным прыхварэлым жаночым асяроддзі доктар з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF