Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

Пад знакам Максіма Танка

Аляксей МАРОЗ

Важна, што мы, як фіналісты алімпіяды, не будзем здаваць матуральных экзаменаў па беларускай мове, а атрымаем па іх 100% магчымых да здабыцця балаў. Калі б пашанцавала і сталі мы лаўрэатамі, гэта дадатковая прывілея і магчымасць паступіць на цікавую спецыяльнасць у вышэйшай установе без конкурснага адбору. Аднак самым важным лічу, што рыхтуючыся да алімпіяды мы больш пазнаёміліся з беларускай літаратурай і гісторыяй Беларусі, якія важныя ў нашым жыцці, як беларусаў, — сказала Лідзія Пякарская з ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку, лаўрэат першага месца сёлетняга выпуску.

ХVІІІ Алімпіяда па беларускай мове, якой цэнтральныя элімінацыі адбыліся 15 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, праходзіў пад знакам беларускага пісьменніка Максіма Танка, якога сотая гадавіна з дня нараджэння адзначаецца сёлета. Вядучая тэма алімпіяды гучала „Палякі і Польшча ў жыцці і творчасці Максіма Танка”.

— Максім Танк, гэта выдатны і цікавы беларускі паэт, творчасць якога адзначаецца высокім узроўнем. Аднак у сваёй даваеннай творчасці крытыкаваў ён умовы жыцця беларусаў у Польшчы, але нічога крытычнага не напісаў аб калектывізацыі і сталінскім тэроры ў Беларусі, — сказаў прафесар Аляксандр Баршчэўскі, старшыня аргкамітэта алімпіяды і былы загадчык Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Дадаў ён, што не будзе мець нічога супраць, калі ў сачыненнях вучняў або ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF