Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

Вытрываць і перамагчы

Яўген ВАПА

Шаноўнае Спадарства! Вітаю сардэчна ўсіх тых, хто ў нялёгкі і неспрыяльны для беларускай дзяржаўнасці і нацыі час прысутнічае тут разам з намі на святкаванні 94-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская нацыя і яе дзяржаўнасць знаходзяцца зараз на мяжы выжывання. Трывожна і балюча ўсім беларусам за іх далейшы лёс. На нашых вачах здзек і пераслед над беларушчынай стаўся адным з галоўных вызначальнікаў унутранай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, а паўсюдная русіфікацыя абазначае нацыянальны генацыд. Кіраўнік дзяржавы ў сваёй нянавісці да беларускіх гістарычных сімвалаў, пад якімі была абвешчана беларуская незалежнасць у 1918 годзе, перайшоў да фізічнай расправы над тымі беларусамі, якім незалежная Беларусь гэта не пустыя словы, не толькі прадмет гандлю з Усходам ці Захадам. Палітычныя вязні ў нашай духоўнай Бацькаўшчыне — гэта ганьба ўладам і ўдар па годнасці нацыі. Годнасці, якую абараняюць дзесяткі тысяч беларусаў, а адзін з іх, Сяргей Каваленка, гатовы нават зараз ахвяраваць сваім жыццём за сімвалы незалежнасці. Няхай гераізм гэтага маладога чалавека, мужа і бацькі двух дзяцей, для тут прысутных стане паглыбленай рэфлексіяй над нашым стаўленнем да нацыянальных каштоўнасцей. Памятайма, што ў турмах са снежня 2010 года надалей знаходзяцца канкурэнты Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, а таксама звыш дзесятка палітычных вязняў, якіх віна зводзіцца да аднаго: яны хочуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF