Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.
Слоўнік назваў населеных пунктаў БеласточчыныВіталь ЛУБАУ назвах населеных пунктаў увасоблены геаграфічныя і прыродна-кліматычныя своесасаблівасці мясцовасці, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці насельніцтва, спосабы і формы рэалізацыі імі матэрыяльных і духоўных патрэб. Пад уплывам часу і пад уздзеяннем вытворча-гаспадарчай дзейнасці чалавека акаляючае яго асяроддзе змяняецца, але тапанімічныя назвы, у якіх адлюстраваны тыя ці іншыя асаблівасці, застаюцца. Тапонімы сведчаць аб мове карэннага насельніцтва, якое прысвоіла іх населеным пунктам, змяшчаюць у сабе рысы дыялектаў дадзенай ваколіцы. Іх разуменне вельмі важнае для захавання нацыянальнай тоеснасці мясцовага насельніцтва. Так справа маецца і ў выпадку беларусаў на польска-беларускім памежжы. Гэта важнае асабліва цяпер, калі закон ад 6 студзеня 2005 г. аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове дазваляе побач дзяржаўнай мовы карыстацца мовамі нацыянальных меншасцей у якасці дапаможнай, а таксама вяртаць традыцыйныя назвы населеным пунктам. На жаль, да гэтай пары законнымі магчымасцямі пакарысталіся не ўсе дванаццаць самаўрадаў, на тэрыторыі якіх пражывае больш чым 20% беларусаў. Беларускай мовай у якасці дапаможнай можна карыстацца ў горадзе Гайнаўцы ды ў Арлянскай, Нараўчанскай і Чыжоўскай гмінах. Арлянскія радныя пайшлі далей і прынялі рашэнне аб устанаўленні двухмоўных дарожных указальнікаў з назвамі мясцовасцей. Пакуль прыняць рашэнне аб (...) |