Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

Кароткі ўрок пашаны да спадчыны

Уршуля ШУБЗДА

Калі ў лютым гэтага года Пачатковай школе ў Чырвонцы пагражала закрыццё, з гэтай прапановай, акрамя бацькоў, не пагаджалася Тэрэса Выганоўская. Ужо амаль васьмідзесяцігадовай жанчыне не было абыякавым ці школа далей будзе існаваць.

— На жаль, я не магла паехаць на пасяджэнне ўправы гміны, таму што захварэла. Але я вельмі хацела сказаць бурмістру Сухаволі, што нельга забываць свае карані. А ён забыўся.

Сям’я Выганоўскіх амаль цэлае сваё жыццё прысвяціла аднавяскоўцам, а канкрэтна — іх адукацыі. Сам бурмістр Сухаволі, таксама настаўнік, гэта нашчадак дзядзькі самога Адольфа Выганоўскага — заснавальніка школы.

1. Адольф

Выганоўскі Адольф заснаваў школу ў Чырвонцы яшчэ перад вайною. Калі завяршыў вучобу ў Вільні, вырашыў вярнуцца на бацькаўшчыну.

— Я не хацела аб гэтым гаварыць, але Адольф вучыўся ў семінарыі. Меў стаць ксяндзом. Проста пашкадаваў гэтых людзей, таму што яны нічога не ўмелі — ні чытаць, ні пісаць! Таму ён вярнуўся ў Чырвонку.

Сам бацка Адольфа — Іосіф — быў родам з Варшавы. Служыў у арміі ў Вільні разам з хлопцам з Чырвонкі. Калі былі ў звальненні Іосіф вельмі захацеў убачыць родны куточак свайго сябра, галоўным чынам таму, што ніколі раней не бачыў вёскі. У Чырвонцы спадабалася яму настолькі, што вырашыў ажаніцца і тут асесці.

Выганоўскі Адольф вярнуўся да Чырвонкі перад вайною. Тут у хаце сваіх бацькоў пачаў навучаць чырванчанскіх дзяцей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF