Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.

Асабліва пацярпелы павет

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб гаспадарчай сітуацыі Гайнаўскага павета, асабліва ў кантэксце планаў пашырэння Белавежскага нацыянальнага парку ды аб праявах расізму і ксенафобіі на Падляшшы размаўлялі два дні ў Беластоку і Семяноўцы члены Сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей з падляшскімі самаўрадаўцамі і прадстаўнікамі меншасных няўрадавых арганізацый. Пры нагодзе ўпаўнаважаная ўрада па справах роўнай трактоўкі Агнешка Казлоўская-Раевіч, якая ўдзельнічала ў першым, беластоцкім дні візіту камісіі на Падляшша, абяцала звярнуцца ў пракуратуру з просьбай высветліць, чаму паліцыя хутка спыніла справу знішчэнняў на тэрыторыі скіта а. Гаўрыіла ў Адрынках.

У гэтым двухдзённым (значна спозненым па віне членаў камісіі) пасяджэнні ўдзельнічала ледзь дзевяцёх дэпутатаў у першы дзень, а сямёра ў другі дзень з ліку семнаццаці асоб, якія засядаюць у сеймавай камісіі. Што цікавае, найбольш прысутных было ад Права і справядлівасці, хаця агулам перавагу ў ёй складаюць парламентарыі ад Грамадзянскай платформы. Не было ні аднаго дэпутата ад ПСЛ, бо ніхто з гэтай групоўкі не запісаўся ў гэтую камісію. 21 сакавіка (першы дзень пасяджэння), у Міжнародны дзень змагання з расізмам і два дні пасля намалявання невядомымі злачынцамі фашысцкіх знакаў на былым яўрэйскім могільніку ў Высокім-Мазавецкім, у Падляшскай ваяводскай управе вяліся размовы з прадстаўнікамі падляшскіх меншасных арганізацый аб праявах ксенафобіі і расізму. Дыскусія моцна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF