Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.
Тлум ёсць з наміМіраслаў ГРЫКАУ перапоўнены вагон нью-йоркскага метро ўвайшоў бум. Бум у амерыканскім слэнгу гэта гарадскі валацуга, які спіць (даслоўна) на вуліцы, бомж, авантурыст — „вольная птушка”, на якога ў нас кажуць „бяздомны”. Божачкі, як ён смярдзеў! Пасажыры зварухнуліся субтыльтна, ды маланкава. Раскруціліся іхнія насы, разбегаліся вочы, шукаючы ў чалавечым натоўпе ўцёкаў, час ад часу паглядам наўпрост — рэдкім у публічных месцах актам адкрыцця — сустракаліся ў намякаючым кодзе і адразу ўцякалі адно ад аднаго, назначаючы кожную асобу складкамі на лобе, якія папярэджваюць важкае, ды самотнае рашэнне — падацца адсюль як найдалей, як найхутчэй! Ды так, каб нікому не здалося гэта лішне паказным. Нью-йоркская культура талерантнасці, фарматуючая паводзіны людзей амаль да ўзроўню безумоўнага рэфлексу, тут стала ў глыбокім дыскамфорце пры фізіялагічнай гідлівасці, якую выклікаў смурод бума. Ігнараванне „іншасці” — гэта галоўная рыса нью-йоркскай талерантнасці. Ды як тут „не прыкмячаць” смуроду? Незалежна ад гэтага, ніхто не наважыўся паказаць буму пагарды ці абурэння. У Еўропе, у Польшчы калючым, каб не сказаць хамскім, заўвагам у такой сітуацыі не было б канца. Нью-Йорк па гэтай прыкмеце проста незвычайны. Тут ставіцца на індывідуальныя выбары і рашэнні, за якія адказваецца ў кожным аспекце жыцця, месца і часу. Асабістая свабода для ўсіх, якую гарантуе амерыканскі закон, балансуецца індывідуальнай адказнасцю за свае рашэнні. Ёсць толькі „так” (...) |