Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.
А што пасля?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНа Дзень Волі еду з кветкамі і фотаапаратам да чыгуначнага вакзала. Ужо праз шыбу па ўсім перыметры заўважаю шмат суб’ектаў характэрнай знешнасці. Выходжу на прыпынку каля аптэкі. Адразу падлятаюць двое ў цывільным, хапаюць за рукі, адзін паказвае пасведчанне міліцыянта і безапеляцыйна прапануе ехаць з імі ў пастарунак. Цягнуць у машыну і вязуць у аддзяленне на вуліцу Гараднічанскую. Там па нейкай абсурднай прыдумцы бяруць у мяне тлумачэнні: куды і чаго я ішоў. Урэшце досыць нечакана хутка адпускаюць. Пад пастарункам, што надзвычай прыемна, мяне ўжо сустракаюць каля двух дзесяткаў нашых гарадзенскіх адраджэнцаў, якія ўжо ўсклалі кветкі да мемарыяльнай шыльды паўстанцам на вакзале, а пасля выявілі сапраўдную салідарнасць і не пабаяліся прыйсці мяне „вызваляць”. Ідзем далей разам ускладаць кветкі да іншых беларускіх адрасоў і помнікаў, але настрой ужо крыху сапсаваны... Сёлета грамадска-палітычныя актывісты з Гарадзеншчыны — слонімскія, лідскія, свіслацкія, мастоўскія — як маглі годна адсвяткавалі Дзень Волі. Нехта прыбраў помнікі, нехта ўсклаў кветкі, нехта правёў футбольны міні-турнір, а нехта павывешваў і бел-чырвона-белыя сцягі над сваімі дамамі. Большая ж частка грамадства і не ведае, што святкавалі беларусы ўсяго свету ў гэты дзень. Не ведае, бо не хоча ведаць. „Звычайныя людзі” дагэтуль не ўсведамляюць каштоўнасці сваёй дзяржавы, вартасці гістарычных дат і нацыянальных сімвалаў. І таму яны (...) |