Ніва № 14 (2916), 1 красавік 2012 г.
25 сакавіка - наша свята, Пароль і ПрысягаМіра ЛУКШАВерш Рыгора Барадуліна ў выкананні вучняў Бельскага белліцэя прагучаў на святкаванні Дня волі ў Беластоку — у 94-я ўгодкі з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне Дня Волі ў Польшчы было адноўлена ў сярэдзіне 1980-х гадоў беларускімі студэнтамі ў Варшаве і з таго часу адзначаецца кожны год. У нядзелю, 25 сакавіка, у Беларусі і ў свеце адзначалі Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвяшчала нашу краіну незалежнай дзяржавай. Хаця маладая рэспубліка існавала коратка, пасля гэтага і Захаду, і Усходу стала немагчыма ігнараваць дзяржаўныя памкненні беларускага народа. Гэтае адзначаюць не ўсе беларусы. У некаторых гарадах Беларусі святкаванні не былі дазволены. У Мінску дазволена было шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. У Віцебску і Гродне, дзе мітынгі не дазволены, беларусы ўскладалі кветкі да мемарыяльных дошак і помнікаў Васілю Быкаву, Янку Купалу, Уладзіміру Караткевічу. У Гомелі палітыкі і грамадскія актывісты правялі 25 сакавіка трэцюю сесію Народнага сходу, дзе агучана праграма „За справядлівыя выбары!”. Лідар руху „За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заклікаў усіх беларусаў годна адсвяткаваць Дзень незалежнасці, які павінен яднаць народ без уплыву на палітычныя погляды: „Гэта наш маральны доўг. У гэты дзень няма чаго дзяліць: адна зямля, адзін народ. Я заклікаю ўсіх, каб (...) |