Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.

На Адэльшчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Мінкоўцах аўтобус пэкаэсу спыняецца на прыпынку, што яшчэ на жвіроўцы, якая перпендыкулярна падыходзіць да брукаванай вясковай вуліцы. Меркаваў я, што там канцавы прыпынак, што там аўтобус заварочваецца, каб неўзабаве ад’ехаць назад у Саколку. Аўтобус сапраўды завярнуўся, а я пайшоў у напрамку паўднёвага канца вёскі. Мінкоўцы з’яўляюцца даволі доўгай вёскай, пасярэдзіне якой пасяленчы прабел. І менавіта там, дзе хат пры вуліцы няма, вуліца тая абкапана свежымі равамі; відаць, там на восені равы абнавілі з мэтай пазнейшага, пасля зімы, больш грунтоўнага рамонту вулічнага насцілу. На тым паўднёвым канцы Мінкоўцаў красуецца аўтобусны прыпынак з акуратным раскладам ад’ездаў. Праходзячая пажылая жанчына патлумачыла мне, што аўтобус на той прыпынак перастаў ездзіць два дні раней з за дрэннага насцілу. І панаракала, што гміна не дакончыла рамонту вуліцы...

З Мінкоўцаў у паўднёвым напрамку выходзяць дзве жвіроўкі — адна ў напрамку Уснара, другая ў Бабікі. Амаль насупраць згаданага прыпынку футбольнае поле, акуратна выкашанае, аднак адзін з яго вуглоў не менш акуратна разрыхлены паўхамі. Больш-менш пасярэдзіне вёскі запушчаны драўляны будынак, які з выгляду дапускае дадумвацца, што там некалі была школа. Акурат праязджаў на веласіпедзе пажылы мужчына і я пацікавіўся ў яго сваёй здагадкай. Так, была там калісь школа, сямігодка, у якой вучылася сто дваццаць вучняў. Калі была яна пабудавана, мой суразмоўца не быў упэўнены. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF