Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.
Турыстычныя заахвочванніМацей ХАЛАДОЎСКІТры дні (16-18 сакавіка) можна было знаёміцца ў Беластоку з прапановамі турагенцтваў, агратурыстычных гаспадарак, паасобных гмін і іншых арганізатараў разнародных форм адпачынку ў час сёлетняга Падляшскага турыстычнага кірмашу. Свае прапановы рэкамендавалі м.інш. Нараўчанская, Гайнаўская, Мельніцкая, Гарадоцкая гміны. У семінарнай частцы кірмашу вяліся размовы аб Белавежскай пушчы як рухавіку развіцця турызму і трансгранічным веласіпедным турызме ў Польшчы і Беларусі. Турыстычныя атракцыёны, асабліва звязаныя з Аўгустоўскім каналам, прэзентавалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. Турыстычны кірмаш (у спартыўнай зале Універсітэта ў Беластоку) сарганізавалі ўжо сёмы раз па ініцыятыве Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі (ПРТА) і пры саўдзеле аддзела Падляшскай палаты турызму (ППТ). У гэты раз было 47 стэндаў, на якіх у большасці рэкамендавалася па некалькі экспанентаў. Як адзначыла камісар кірмашу Агнешка Асташэўская, гэта найбольшае мерапрыемства турыстычнай прамысловасці ў паўночна-ўсходняй Польшчы і накіравана яно ўсім, хто плануе свой адпачынак у краіне або за мяжой. Ядвіга Дамброўская, кіраўнік ПРТА, гаварыла „Ніве” аб турыстычным супрацоўніцтве паміж Падляшскім ваяводствам і Гродзенскай вобласцю: — Праблемы ў нашых турыстычных кантактах практычна не існуюць, ну, можа, час ад часу па за візамі. Бывае, што трэба даўжэй чакаць віз. Ёсць фірмы на тэрыторыі Падляшскага ваяводства, якія ўжо (...) |