Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.
Даведнік аб „Бацькаўшчыне”Аляксей МАРОЗУ Рыбалах з 2009 года паспяхова дзейнічае Музей матэрыяльнай культуры „Бацькаўшчына”. Яго кірылічная назва на беларускай літаратурнай мове на ўваходных дзвярах выклікае зацікаўленне ў турыстаў, якія спыняюцца ў Рыбалах, каб паглядзець мясцовую царкву. Ад настаяцеля, мітрафорнага протаіерэя Рыгора Сасны або ад матушкі Антаніны Троц-Сасны даведаюцца яны і пра музей матэрыяльнай культуры, экспанаты якога — сведкі мясцовай беларускай традыцыі і культуры. Ахвотных матушка і бацюшка запрашаюць наведаць музей. Стваральнікамі музея „Бацькаўшчына” з’яўляюцца матушка Антаніна і айцец Рыгор, якія з дапамогай сваіх прыхаджан, людзей добрай волі і з падтрымкай мясцовых улад сабралі звыш 2 тысяч экспанатаў, што, калі ўзяць пад увагу магчымасці музея, які дзейнічае на грамадскіх пачатках, з’яўляецца вельмі вялікай колькасцю. Знаёмяцца з імі прыезджыя і мясцовае грамадства. Людзям маладога пакалення частка экспанатаў ужо малавядомая або нават і зусім невядомая. Старэйшыя заходзяць паглядзець на прылады працы і вырабы, якімі карысталіся ў сваёй маладосці і паўспамінаць мінулае. Матушка Антаніна сваімі красамоўнымі аповедамі ўмее зацікавіць наведвальнікаў музея нават малавядомымі экспанатамі. Калі турыстаў прымае айцец Рыгор, таксама патрапіць многа расказаць аб жыцці ў мінулым ды прыладах працы і ручных вырабах, сабраных у большасці ў Рыбалаўскім прыходзе. Нядаўна выйшла з друку кніжка аўтарства матушкі Антаніны Троц-Сасны — (...) |