Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.

Фатальны масаж для добрых людзей!

Эва СЦЕПАНЮК

— У мяне адзін ратунак перад агентамі, — прызнаецца Жорж С. — Калі бачу іх на сваім панадворку, адразу ўцякаю за клуню...

Прызнанне старога кавалера прагучала як абарончы агульнабеларускі лозунг: Хавайся ў бульбу! Жорж С. адразу паясніў чаму хаваецца, калі бачыць прадаўцоў цудадзейных прылад, якія брутальна пруцца ў дом і абвяшчаюць сябе нейкімі агентамі.

— Бо яны так угавораць чалавека, што рука сама падпіша на сябе смяротнае пакаранне! А пасля, ніякага адвароту. Ідзі і гінь, дурны!

У справе нячэснай пеленгняркі, як кажуць у Н., пра масажыстку-ашуканку, Жорж С., ведае адно:

Страхота з Ломжы!

Сёння восьмае сакавіка, міжнародны дзень жанчын, таму мой субяседнік дадае, што любіць усіх дзяўчат і жанчын.

* * *

— Мне таксама хацелі намовіць, праз тэлефон, — апавядае пенсіянерка Соня С., — але я адразу рашуча адмовілася. Сказала: у мяне ўсё экстра. Каб не трацілі свайго цэннага часу.

Соня С. перайшла дзве складаныя аперацыі і масаж падыходзіў тут як цыбуліна да сала. У шпіталі масаваў маладзенькі тэрапеўт. Адразу лягчэй рабілася, іншыя думкі ў галаву прыходзілі. О- го! Масаж, добрая рэч — што тут казаць...

— Я здзівілася, што ў іх агенцтве, дзесьці пад Гданьскам, ведаюць пра мае хваробы, — кажа бабуля, — а яны мелі на месцы „сваю” інфарматарку. Бабуля называе актывістку свае парафіяльнае рады, праслаўленую інтрыганку і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF