Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.

Пару слоў аб распанелым хамстве

Міраслаў ГРЫКА

Меў я ўжо даць перадыхнуць Аляксандру Лукашэнку. Прынамсі на нейкі час. Таму ў сённяшнім фельетоне запланаваў я крануць тэму распаўсюджанага хамства. Толькі што ў святле апошніх вестак даходзячых з Беларусі аб жорсткім расстрэле Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, пакараных смерцю быццам бы за замах у мінскім метро ў 2011 годзе, асобы Аляксандра Лукашэнкі не абмінеш. Ды спачатку пару слоў аб шакіруючых паводзінах шафёра транспартнай фірмы „Ваяжор”. Якраз я быў відавочцам яго хамства. Тое, што гнаў ён як апантаны, не зважаючы на правілы дарожнага руху, гэта яшчэ нічога. Тое, што прытармазіў перад блізкім прыпынкам так гвалтоўна і без следу літасці для пасажыраў, праціскаючыхся да выхаду, гэта таксама нічога. Справа стала сур’ёзнай, калі на пратэст аднаго з паабіваных людзей, дадам, што выказаны памяркоўна і вельмі ветліва, той кіроўца, замест перапрасіць ахвяру, абазваў яе п’янай сволаччу. Бо хам, шаноўныя чытачы, ніколі не прызнаецца да сваёй віны! Скажу яшчэ, што прыніжаны чалавек выйшаў з бусіка без слова. Словам не адазваўся таксама ніводзін з апошніх пасажыраў. Шафёр-хам затое пасміхаўся з пераможнай ухмылкай...

Пісанае малой, ці вялікай літарай хамства, якое з’яўляецца праявай цывілізацыйнага выродства, захапіла ўжо цалкам публічную прастору. Даючы згоду на такое, невядома калі мы ўсе станем хамамі. І нічога да гэтага не мае ні нацыянальнасць, ні грамадскае паходжанне хама. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF