Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.

Адказнасць за жыццё

Віктар САЗОНАЎ

Расстрэл. Гучыць жудасна і нечакана. Хоць усе ведалі, што так можа здарыцца, а хутчэй за ўсё так і будзе, усё адно гэтая навіна прагучала нечакана.

Які можа быць расстрэл!? У нас што тут, вайна пачалася, ворагі, іншаземныя салдаты, марадзёры, здраднікі? Якая неабходнасць забіваць чалавека? Можа трэба імкліва адступаць нашым войскам у тыл, а варожага дыверсанта няма куды дзець, як толькі паставіць да сцяны, ці што? Ці якая яшчэ такая прычына ёсць, што чалавека трэба абавязкова забіць!?

На гэтае пытанне знайсці адказу не магу. Хоць трэба яго шукаць нават зараз, калі ўжо позна. Калі людзей ужо няма ў жывых. І не пра тое гаворка, вінаватыя яны ці не. Ці цалкам даказаная іх віна, ці бок абвінавачання чаго не дагледзеў. Ці яшчэ што горш. Зусім не пра тое размова, а толькі пра тое, навошта гэта рабіць.

Зрэшты, гэта не першыя расстраляныя ў Беларусі людзі. Пасля таго, як на рэферэндуме 1996 года беларускае грамадства прагаласавала за смяротную кару, за тое, каб дзяржава мела права забіваць людзей, дзяржава гэтае права рэалізоўвае. Рэалізоўвае ад імя народа, які надзяліў такімі паўнамоцтвамі дзяржаўную сістэму. І самае крыўднае, што яна мае права гэта рабіць ад імя народа, бо народ узяў на рэферэндуме бюлетэні і паставіў галачку ў графе „за” — за смяротнае пакаранне.

Людзі выбралі смерць. Зразумела, што смерць для некага. Не для сябе ж, а ўсяго толькі для бліжняга. Але ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF