Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.
Каля ШудзялаваАляксандр ВЯРБІЦКІАўтобусы, што раней ездзілі ў Шацілы, цяпер ездзяць толькі да Крушынян, пакідаючы камунікацыйныя патрэбы жыхароў Шаціл, Нетупы і Саннік браць ім самім у свае іхнія рукі. Пацвярджаецца старая праўда, што беднаму вецер у вочы. Заўважаю гэта пры нагодзе падарожжа аўтобусам, які раней даязджаў да згаданых вёсак. Бо сам я пакінуў той аўтобус у Талькоўшчыне. Ранейшым часам, праязджаючы цераз гэтую вёску, заўважаў я ў ёй дзейную краму і цяпер першыя свае крокі скіраваў я ў яе напрамку пабачыць ці яна яшчэ там выжывае. Шчаслівенька, гандлёвая ўстанова ў Талькоўшчыне адкрытая пакупнікам. Народу, праўда, у момант маёй там прысутнасці было мала, усяго тры асобы, якія, як мне здалося, прыйшлі туды дзеля адно абмену навінамі. Навонкі крамы дзве адмысловыя паветкі, каб пры больш спрыяльным надвор’і народ мог там пагутарыць у больш выгадных абставінах. Непадалёк ад крамы абноўлены будынак з бетоннымі падмосткамі, характэрнымі для нашых пунктаў прыёму малака; аднак сам будынак здаўся мне завялікім у параўнанні да іншых будынкаў згаданага прызначэння і таму не было ў мяне ўпэўненасці, што там было раней. З крамы выйшаў наведвальнік, які раней з’явіўся туды з боку Старога Трасцянога; яго я і спытаў пра загадкавы будынак. Так, быў там раней пункт прыёму малака, а цяпер ён у прыватных руках чалавека, які жыве крыху далей. Будынак малочнага пункта большы, бо ў адной яго частцы было абшырнае заплечча. Калісь, паінфармаваў мяне мой (...) |