Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.
Пакаленне свабодыРафал ВіхневічШто аб’ядноўвае, а што дзеліць палякаў і беларусаў? Адказаў на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі сцэнічных чытанняў п’ес у кавярні „Pod Blaszanym Kurem” у Познані. Віталь Воранаў — госць вечарыны Хоць у наш час джынсы гэта ўжо звычайнасць, то ў савецкі час яны былі адзнакай заможнасці і сведчылі пра блізкія кантакты з Захадам. Нашэнне нагавіцаў з арыгінальнага матэрыялу (не мясцовых падробак) было своеасаблівым сімвалам. Яго характар на прыкладзе Беларусі 1 сакавіка прадставіла тэатральная суполка „Melancholikot” падчас сцэнічнага чытання п’ес у кавярні „Pod Blaszanym Kurem”. Падзея сталася часткай цыкла мерапрыемстваў, якія праходзілі ў межах Фестывалю беларускай культуры, зладжанага студэнтамі Навуковага кола ўсходазнаўства Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Першай прэзентавалася п’еса „Пакаленне джынс”. Сабраныя госці маглі пабачыць п’есу, якая прадстаўляе рэчаіснасць маладога пакалення ў ізаляванай Беларусі. Краіна, у якой усё яшчэ захоўваецца кіраванне савецкага тыпу, розным чынам абмяжоўвае свабоду сваіх грамадзян. Джынсы для многіх становяцца сімвалам волі. Іх сінонімам у гэтым выпадку можа быць таксама забаронены плод, сарванне якога можа выклікаць шматлікія наступствы. Нягледзячы на пагрозы, маладыя людзі аслепленыя бляскам магчымасці быць уласнікам пары ўласных джынсаў. Думка пра штаны становіцца спосабам на ўцёкі ад шэрай рэчаіснасці, якая дамінуе ў іх атачэнні. У выніку, змаганне за здабыццё (...) |