Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.

Часопіс (фрагмент аб няволі азіята)

Аляксандра БЯЛЯЎСКАЯ

14.10.2011

Божа! Не ведаю, што рабіць! Жонка напэўна мяне ўгноіць і яшчэ выжане з хаты! Дзе шукаць мне дапамогі для сябе і для гэтага дзядзькі, што зараз у нашай летняй кухні? Рука дрыжыць, пазней, пазней напішу.

Адчуваю сябе добра, ціск ужо апаў, хаця выпіў дзве чаркі... Магу ўжо ўздыхнуць з палёгкай, а ўсё ж — дзіўна. У лесе сёння як заўсёды секлі дрэвы, цягалі калоды, елі. У трэцюю ўсе хлопцы селі на ровары і пацягнуліся хто куды — у свае бакі. Міша казаў, што ягоная жонка ўчора прыцягнула мяшок апенек і я падумаў, што вярнуся дахаты і хутка скочу з мяшочкам ці двума ў лес (я ж не Мішава жонка, больш прывалаку!). Кінуў я ровар пад клуняю і пабег па апенькі. Не адышоў далёка і бачу: як тыя кветкі, прычапіліся яны да пня! Рэжу грыбочкі, і ад радасці яшчэ й свістаў бы, але ў губах якраз цыгарэта, і шкада, каб упала ў кастрыцу. Падымаю раптам галаву, а нада мною — азіят! Мая цыгарэта ўпала, так я разявіўся на таго азіята. Стаіць дзядзька, вочы як залатоўкі, і паказвае на мяшок. „Напэўна бандыт! — падумаў я. — Бандыт-азіят прыйшоў у мой лес ды дамагаецца маіх апенек! — мільганула мне ў галаве такая думка. — Яшчэ адбярэ ў мяне мой каштоўны збор!”

— Чаго хочаш? — спытаўся я, а той мне ў адказ — па-азіяцку!

— Не разумею, — крычу, — ды апенек не аддам, ідзі сам назбірай!

Я ўжо асмеліўся, таму што той азіят маленькі, сухенькі ды старэнькі, дык калі б нават скочыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF