Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.

Пропуск у звышгімназічныя школы

Аляксей МАРОЗ

Удзел у дэкламатарскіх і спявацкіх конкурсах, спартыўных спаборніцтвах ці тэатральных аглядах гэта прэстыж і разгортванне зацікаўленняў і ўмеласцей дзетак і моладзі, якія ў пазнейшым жыцці могуць ім спатрэбіцца, а канкрэтныя ўзнагароды, якія атрымліваюць пераможцы школьных спаборніцтваў цешаць вучняў і радуюць бацькоў. Аднак у выпадку гімназічных школ самай вялікай узнагародай для вучняў з’яўляецца перамога ў прадметных конкурсах, дзе ўсе лаўрэаты ваяводскіх адбораў маюць адкрытыя дзверы ў звышгімназічныя школы. Канешне, раней трэба паспяхова закончыць адукацыю ў гімназіі і падаць рэкрутацыйныя дакументы ў выбраныя ліцэі ці тэхнікумы. У гэтым годзе ў час Ваяводскага гімназічнага конкурсу па беларускай мове, які 5 сакавіка адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім аказалася, што на 39 удзельнікаў ажно 37 асоб стала лаўрэатамі, а толькі 2 вучні — фіналістамі конкурсу.

Калі вучні пісалі тэст, настаўнікі і бацькі, што прывезлі гімназістаў на конкурс, з нецярплівасцю чакалі іх першых адчуванняў ад конкурснага змагання. Спартыўная зала Бельскага белліцэя, спалучаная непасрэдна з калідорам бельскай „тройкі”, зручная для пісання тэстаў падчас прадметных конкурсаў з за магчымасці размяшчэння ўсіх вучняў у адным месцы.

— Думаем, што конкурс быў лёгкім, — пачуў я першыя выказванні бельскіх белгімназістак Аляксандры Варшыцкай і Кінгі Бадавец, якія хутка справіліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF